Назад к событиям
Імпрэза да Дня горада «Мінск народных»
Гісторыя нашай сталіцы налічвае больш, чым тысячагадовую гісторыю. Чые толькі шляхі не праходзілі праз Менск-Мінск, безліч слядоў выбітных і шэраговых, таленавітых і неардынарных асоб засталіся на вулках горада. У святочны дзень, 12 верасня, запрашаем прайсціся па мясцінах народных пісьменнікаў і паэтаў.
Сто і адзін год таму ганаровае званне атрымаў першы народны паэт – Янка Купала. І роўна стагоддзе мінула, як народным паэтам стаў Якуб Колас. Пазней у гэтым пачэсным шэрагу з’явіцца яшчэ амаль два дзесяткі імёнаў: Янка Брыль, Іван Чыгрынаў, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў…
На імпрэзе мы пазнаёмімся з цікавымі мясцінамі, звязанымі з сустрэчамі і знакавымі падзеямі ў жыцці літаратараў. А таксама кожны жадаючы атрымае магчымасць працягнуць віртуальную вандроўку ўжо ў рэальнасці, атрымаўшы адмысловае заданне ад Літаратурнага музея. Падрабязней на сустрэчы. Запрашаем!
Час:
12 верасня, 17:00
.
Уваходны квіток:
8 рублёў
.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.