Назад к событиям
Выстава Сяргея Данілава «Тонкі флёр акварэлі»
У Мастацкай галерэі Полацка працягваецца шэраг юбілейных выстаў: адкрываецца выстава
«Тонкі флёр акварэлі»
, прысвечаная
50-годдзю Сяргея Данілава
.
Аўтар — жыхар Наваполацка, выкладчык Полацкай дзіцячай мастацкай школы і майстар, які працуе ў двух розных накірунках: у апрацоўцы металу і акварэльным жывапісе. На выставе прадстаўлены пераважна пейзажы, натхнёныя падарожжамі мастака па Беларусі, Грузіі і Расіі. Манументальнасць рускіх сабораў, самабытнасць беларускай архітэктуры і жывапіснасць грузінскага ландшафту натхняе Сяргея Данілава на стварэнне новых разнапланавых акварэляў. У экспазіцыю таксама ўвайшлі некалькі вырабаў з металу, стварэнне якіх патрабуе шмат сіл і часу. Мастацкая праца з металам, стварэнне ювелірных упрыгожанняў і дэкаратыўных вырабаў на многія гады стала полем творчай дзейнасці Сяргея Данілава.
Запрашаем усіх аматараў мастацтва адчуць светлую і лірычную атмасферу выставы, урачыстае
адкрыццё
якой адбудзецца
10 верасня ў 16.00
.