Назад к событиям
Музычная праграма «Мая Радзіма Беларусь»
Это мероприятие уже состоялось.
Концерт 17 Сентябрь 2026 15:00 Минск

Музычная праграма «Мая Радзіма Беларусь»

У Дзень народнага адзінства, 17 верасня 2026 г., у 15.00 у выставачных залах Музея гісторыі горада Мінска ў межах праекта «Музычныя сустрэчы ў музеі» адбудзецца інтэрактыўная праграма «Мая Радзіма Беларусь». Зусім хутка – 17 верасня – Беларусь адзначыць Дзень народнага адзінства. У гонар свята Музей гісторыі горада Мінска запрашае на інтэрактыўную праграму, галоўнымі героямі якой стануць беларуская музыка і культура. У выкананні салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі Ганны Янкоўскай, Галіны Сакольнік, Максіма Абраўца і Наталлі Змітровіч прагучаць музычныя творы кампазітараў І. Лучанка, Ю. Семянякі, Л. Захлеўнага, І. Паліводы, Л. Мурашка, старадаўняя беларуская музыка з «Полацкага сшытка», народныя песні і найгрышы. Асаблівую цікавасць прадставяць інтэрактыўныя элементы, звязаныя з гісторыка-культурнай і прыроднай спадчынай, беларускай мовай, народнымі традыцыямі, музычным фальклорам. Партыя фартэпіяна – Сяргей Вайніцкі, Алена Лузан. Партыя баяна – Анатоль Цяльцоў. Вядучая – музыказнаўца Кацярына Агароднікава. Дадатковая інфармацыя і запіс на мерапрыемства магчымы па тэлефонах: (017) 270 43 66, у акаўнце праекта «Музычныя сустрэчы ў музеі» у Instagram (@minskmuseum_music). Выставачныя залы вуліца Ракаўская, д. 17 (017) 270 43 66 minskmuseum.by 17 верасня (чацвер), 15.00 Уваходны білет (уключае наведванне выстаў «Маё імя Мінск» и «Гастрономическая история Минска. ХХ век» перад пачаткам канцэрта): 20.00 руб. – дарослыя 10.00 руб. – навучэнцы
Когда
Четверг, 17 Сентябрь 2026
15:00
Где Карта
Государственное учреждение «Музей истории города Минска»
Минск
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only