Назад к событиям
Броўка вандруе…
Это мероприятие уже состоялось.
Лекция / Встреча 17 Сентябрь 2026 18:00 Минск

Броўка вандруе…

17 верасня 2026 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца інтэрактыўная лекцыя з паказам музейных прадметаў “Броўка вандруе…” . Пятрусь Броўка за сваё доўгае жыццё пабыў у самых розных кутках свету: як у краінах-суседках, так і ў краінах далёкага замежжа. Паездкі і камандзіроўкі заўсёды былі звязаны з пэўнай місіяй паэта, а пасля наведвання краін пачуцці паэта-падарожніка ўвасабляліся ў яго творчасці. Падчас лекцыі вы зможаце зірнуць на менш вядомы бок жыцця Петруся Броўкі – яго шматлікія падарожжы па краінах свету: Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, ЗША, Літве, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Узбекістане, Украіне, Чэхаславакіі, Швецыі, Югаславіі. Важным пунктам мерапрыемства стане дэманстрацыя прадметаў з фондаў музея – ад рэчаў, якія П.Броўка браў з сабою ў чамадан, да сувеніраў, прывезеных з гэтых краін. Лекцыю правядзе Карына Кушчанка , старшы навуковы супрацоўнік музея. Працягласць: 1,5 гадзіны. Кошт: 15 руб.
Когда
Четверг, 17 Сентябрь 2026
18:00
Где Карта
Литературный музей Петруся Бровки
Минск
Беларусь, г. Минск, ул. К.Маркса, 30, кв. 4
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only