Назад к событиям
Персанальная выстава Аляксея Ліпскага «Мая Радзіма — мой край»
Это мероприятие уже состоялось.
Концерт 04 Сентябрь 2026 17:00 Жодино

Персанальная выстава Аляксея Ліпскага «Мая Радзіма — мой край»

Дарагія сябры! Запрашаем вас на персанальную мастацкую выставу беларускага мастака-рэстаўратара Аляксея Міхайлавіча Ліпскага "Мая Радзіма - мой край"! На выставе прадстаўлены жывапісныя пейзажы, партрэты, нацюрморты... Урачыстае адкрыццё выставы а 17 гадзіне 04.09.2026 г. Аўтабіяграфія. Ліпскі Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся 3 студзеня 1952 г. у в. Сутокі, Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці. У перыяд з 1964 да 1971 г. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце музыкі і выяўленчага мастацтва. Пасля заканчэння школы працаваў мастаком афармляльнікам на трактарным заводзе і ў Лагойском лясніцтве. З 1972 г. праходзіў службу ў Савецкай арміі. З 1973 г. уладкаваўся на працу ў СНРВМ (Белрэстаўрацыя). Прайшоў стажаванні па рэстаўрацыі манументальнага, фрэскавага, тэмпернага і станковага жывапісу ў адмысловых рэстаўрацыйных майстэрнях г. Уладзіміра і Маскоўскам усесаюзным інстытуце па рэстаўрацыі і кансервацыі станковага жывапісу. Быў атэставаны як мастак-рэстаўратар манументальнага і станковага жывапісу. Браў удзел у рэстаўрацыі такіх аб'ектаў як: Мікольскі манастыр XVII ст. і Кафедральны касцёл ХVIIIв. у горадзе Магілёве, касцёл св. Сымона і Алены XIX ст. і Кафедральны касцёл Дзевы Марыі XVIII ст. у г. Мінску, Брыгіцкі касцёл XVII ст. у г. Гродне, Сафійскі сабор XI ст. і Спаса-Еўфрасіннеўская царква XII ст. у г. Полацку. Касцёл Боскага цела XVI ст. у г. Нясвіжы. Выканана мноства рэстаўрацыйных прац станковага жывапісу і паліхромнай скульптуры са зборвў музеяў Мінска, Магілёва, Віцебска і Гродна. З 1978 па 1984 вучыўся ў Беларускай Акадэміі Мастацтваў на аддзяленні станковага жывапісу. Пачаў браць удзел у выставах з 1980 г. У 1995 г. быў абраны сябрам Беларускай Акадэміі мастацтваў - акадэмікам рэстаўрацыі. Працуе ў жанрах гістарычнага партрэта, пейзажа, нацюрморта. У 2002 г. у будынку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла персанальная выстава творчых прац. Мастацкія працы знаходзяцца ў музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях за мяжой. У наш час працягвае працаваць мастаком-рэстаўратарам па манументальным, станковым жывапісу і помніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў майстэрнях ААТ “Белрэстаўрацыі”. Запрашаем! Час працы выставы: 05.09.2026 - 04.10.2026. серада - пятніца: 11.00-19.00 субота - нядзеля: 9.00-17.00 панядзелак і аўторак - выхадныя. Месца правядзення: Гарадская выставачная зала, вул. Дзеравянкі, 14б. Уваходныя білеты: дарослы – 4,00 р. дзіцячы – 2,00 р. Экскурсіі: для дарослых - 15,00 р. для дзяцей - 11,00 р. Дадатковая інфрамацыя: 8(01775)6-63-68
Когда
Пятница, 04 Сентябрь 2026
17:00
Где Карта
Государственное учреждение культуры «Жодинский краеведческий музей»
Жодино
Адрес: Минская область, г. Жодино, ул. Московская, 15. Телефон: 8 (01775) 6 82 98.
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only