Назад к событиям
«Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» | Самая загадкавая і таямнічая музейная выстава
Это мероприятие уже состоялось.
Выставка 17 Сентябрь 2026 10:00 Заславль

«Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» | Самая загадкавая і таямнічая музейная выстава

Самая загадкавая і таямнічая музейная выстава „Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання“ З 17 верасня 2026 у Музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка „Заслаўе“ пачынае работу выстава Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту „Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання“. Выстава з’яўляецца партнёрскім праектам Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту і Гісторыка-культурнага музея-запаведніка „Заслаўе“ і прысвечана такому феномену беларускай традыцыйнай культуры, як абярэг. Абярэгі існавалі ў традыцыйнай культуры з часоў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі цікавай і каштоўнай крыніцай для этнографаў, бо з’яўляліся своеасаблівымі ключамі для адкрыцця і разумення архаічнай карціны свету, сістэмы ўяўленняў і вераванняў беларусаў. Звычайныя рэчы з культурнага або прыроднага асяроддзя ў кантэксце традыцыйнага светапогляду набывалі новы семантычны сэнс і выкарыстоўваліся ў якасці апатрапеяў — сродкаў абароны ад уздзеяння звышнатуральных сіл. Падчас выканання абарончай функцыі гэтыя прадметы пазбаўляліся свайго ўтылітарнага прызначэння, набывалі ўласцівасці рытуальныя, сімвалічныя. Новыя, апатрапейныя характарыстыкі пры гэтым не выпадковыя, яны абапіраліся на рэальныя якасці прадметаў альбо на асаблівасці іх практычнага выкарыстання. Напрыклад, у народнай свядомасці вастрыня нажа альбо сякеры ў аднолькавай ступені карысная як для выканання рэальных побытавых задач, так і для служэння ў якасці сродку абароны ад ведзьмаў. На выставе прадстаўлены 8 экспазіцыйных комплексаў, якія вобразна адлюстроўваюць найважнейшыя клопаты, што суправаджалі нашых продкаў на працягу жыцця: будаўніцтва сваёй хаты, дагляданне гаспадаркі, нараджэнне і выхаванне дзяцей і да т. п. Кожны комплекс уяўляе сабой шэраг экспанатаў — музейных прадметаў, прыродных матэрыялаў, фотаздымкаў, якія разам павінны стварыць адмысловы „музейны нацюрморт“ — прадметнае і мастацкае ўвасабленне ролі апатрапея ў традыцыйнай культуры беларусаў. Урачыстае адкрыццё выставы мае адбыцца у Музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка „Заслаўе“. Падчас адкрыцця выставы Вас чакае расповяд аб ролі абярэга ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў
Когда
Четверг, 17 Сентябрь 2026
10:00
Где Карта
Государственное учреждение «Историко-культурный музей-заповедник „Заславль“»
Заславль
ул. Рыночная, 4, 223036, г. Заславль, Минская область, Республика Беларусь Даведкі і запіс на экскурсіі:
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only