Назад к событиям
Прэм'ера батлеечнага спектакля «Прыгоды мышкі Пік-Пік»
Шссс.... Чуеце таямнічы шоргат?.. У музеі Багдановіча завялася мышка! Але не пужайцеся - гэта не зусім звычайная мышка: яна вельмі любіць салодкае, марыць выйграць у конкурсе прыгажосці, заняцца бізнесам, праславіцца на тэатральнай сцэне.
Сустракайце новы батлеечны спектакль «Прыгоды мышкі Пік-Пік» паводле знакамітай кнігі Людмілы Рублеўскай! Перад спектаклем аўтарка распавядзе гісторыю напісання кнігі і падпіша вашыя асобнікі.
Калі вы хочаце падарыць свайму дзіцяці сапраўднае свята, напоўненае беларускім каларытам, жывымі эмоцыямі і вясёлымі прыгодамі, — чакаем вас 30 верасня а 18 гадзіне ў музеі Максіма Багдановіча.
Колькасць месцаў абмежаваная - таму запісвайцеся заранёў па тэлефоне +375 17 355 2295
Кошт квітка - 10 рублёў.
Чакаем вас па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а