Назад к событиям
Выстаўка «Гліна і нітка: адроджанае майстэрства»
Это мероприятие уже состоялось.
Выставка 18 Сентябрь 2026 17:00 Полоцк

Выстаўка «Гліна і нітка: адроджанае майстэрства»

Гліна і нітка — два асноўныя матэрыялы, якія служылі нашым продкам у паўсядзённым жыцці: нітка апранала і сагравала, а гліна карміла і захоўвала. Кожны экспанат новай часовай экспазіцыі — гэта сведчанне таго, што рамёствы ганчарства і ткацтва не забытыя, а працягваюць жыць у руках сучасных майстроў. На выставе прадстаўлены працы майстроў Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Цэнтр культуры г. Наваполацка» Усовіч Кацярыны Юр’еўны і Карчовай Наталлі Леанідаўны. Запрашаем усіх аматараў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тых, хто шукае натхненне, наведаць новую выстаўку ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я з 18 верасня па 18 кастрычніка 2026 года.
Когда
Пятница, 18 Сентябрь 2026
17:00
Где Карта
Музей традиционного ручного ткачества Поозерья
Полоцк
Беларусь, Витебская обл., г. Полоцк, ул. Войкова, 1
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only