Назад к событиям
Куратарскія экскурсіі ў фальварку «Ракуцёўшчына»
19 і 26 верасня запрашаем на зборныя экскурсіі па тэрыторыі маляўнічай «Ракуцёўшчыны» – фальварка Вацлава Лычкоўскага, дзе летам 1911 года адпачываў Максім Багдановіч.
Дом арандатара, дом гаспадара, гумно, Максімава крыніца, Пісьменніцкі сад – пра гэтыя і іншыя мясціны раскажа загадчык музея Любоў Іванаўна Шчэрбач, чалавек, глыбока адданы Ракуцёўшчыне, Максіму Багдановічу і музейнай справе.
Вы шмат цікавага даведаецеся пра гісторыю старога фальварка і адчуеце яго асаблівую атмасферу – тую, што захоўвае памяць пра ці не самыя шчаслівыя дні маладога генія беларускай літаратуры.
Час:
19 і 26 верасня, 13:00 і 15:00.
Папярэдні запіс і даведкі:
+375 29 501 57 03.
Квіткі:
15 руб. – дарослыя, 10 руб. – дзеці.
Адрас:
Маладзечанскі раён, в. Ракуцёўшчына (
Філіял «Фальварак «Ракуцёўшчына»
).
Когда
Суббота, 19 Сентябрь 2026
13:00
Источники museum.by