Назад к событиям
Інтэрактыўная праграма «Батлеечная вечарына для ўсёй радзіны»
Спектакль / Театр 21 Октябрь 2026 18:00 Минск

Інтэрактыўная праграма «Батлеечная вечарына для ўсёй радзіны»

Шукаеце варыянты для цёплай сямейнай вечарыны? Мы падрыхтавалі для вас асаблівую інтэрактыўную праграму, якая дазволіць і дарослым, і дзецям патрапіць у чароўны свет беларускіх традыцый. Што чакае нашых гасцей? Захапляльны батлеечны спектакль "Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага" (паводле аповедаў Пятра Васючэнкі). Батлеечны экспромт " Як дзеўка Дрыпа ў школу збіралася": можна будзе паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага батлейшчыка. Віктарына "Панскія тарэсы" і творчы інтэрактыў. Душэўная атмасфера з сюрпрызамі ад музея. Батлейка — гэта не проста тэатр, гэта жывая сувязь пакаленняў. Прыходзьце ўсёй сям'ёй, каб разам стварыць новыя цёплыя ўспаміны, напоўненыя святлом, радасцю і любоўю! Уваход - 10 рублёў. Запіс абавязковы па тэлефоне +37517 355 22 95 Чакаем вас 21 кастрычніка а 18 гадзіне па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а
Когда
Среда, 21 Октябрь 2026
18:00
Где Карта
Литературный музей Максима Богдановича
Минск
Республика Беларусь, 220029, г. Минск, ул. М. Богдановича, д. 7а
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only