Назад к событиям
Лабараторыя паэтычнай метафізікі
Это мероприятие уже состоялось.
Лекция / Встреча 07 Октябрь 2026 19:00 Минск

Лабараторыя паэтычнай метафізікі

ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі. “Зномы, вершаказы, магічныя падарожжы: Алесь Разанаў між паэтыкай і метафізікай.”. 7 кастрычніка 2026 года 19.00 Цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. Па форме выступае як conversatorium, літаратурна-філасофская майстроўня, у якой адбываецца сумесная работа па адмыканні сэнсаў, схаваных пад абалонкай літаратурных твораў. Алесь Разанаў - авангардыст і наватар: ён трансфармуе літаратурныя формы, не проста называючы іх па свойму, але змяняючы правілы гульні ў літаратуру. Алесь Разанаў - алхімік і метафізік: у сваіх фармальных эксперыментах ён перадусім палюе на новы змест, выплаўляючы інструменты разумення не дадзенай нам наўпрост рэчаіснасці. Беларускае літаратуразнаўства навучылася бачыць і каталагізаваць Разанаўскую паэтыку, апісваючы віды і асаблівасці паэтычных формаў, як вокнаў у рэальнасць. Але застаецца пытанне зместу: што ён пабачыў праз гэтыя вокны? За чым уласна ішло паляванне ў райскай даліне? І што ўпалявалася? Мадэратар: Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт. Уваходны квіток: 10 рублёў. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7
Когда
Среда, 07 Октябрь 2026
19:00
Где Карта
Литературный музей Максима Богдановича
Минск
Республика Беларусь, 220029, г. Минск, ул. М. Богдановича, д. 7а
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only