Назад к событиям
Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча “Габрыэля Пузыня: малыя ды праўдзівыя апавяданні”
Габрыэля Пузыня нарадзілася 24 верасня 1815 года – так ў абсалютнай большасці біяграфій пачынаецца гісторыя паэткі і мемуарысткі, пра якую пойдзе размова на наступнай лекцыі праекта
“Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.
Даследчык Зміцер Юркевіч аспрэчыць, гэты факт, бо якраз яго знаходкі падцвярджаюць, што нарадзілася гераіня лекцыі 6 кастрычніка.
У яе дзень народзінаў
6 кастрычніка а 19-й гадзіне
Літаратурны музей запрашае пазнёміцца з найцікавейшай постаццю беларускай польскамоўнай літаратуры.
Габрыэля Альбіна Гюнтэр нарадзілася ў Вільні ў каталіцкай сям’і графа Адама Гюнтэра. Род графаў Гюнтэраў паходзіў з Германіі, а ў XVIII стагоддзі ўжо адносіўся да карэннай сярэднезаможнай шляхты Вялікага княства.
Габрыэля была малодшай з трох дачок сваіх бацькоў. У 1851 г. выйшла замуж за князя Тадэвуша Пузыню.
Да шлюбу жыла ў набытым яе бацькам маёнтку Дабраўляны. Там бывалі Ігнат Ходзька і Антоні Эдвард Адынец, Ян Дамель і Юліян Корсак, Ян Рустэм і Андрэй Снядэцкі, Марыя Шыманоўская і Тамаш Зан. Пазней Габрыэля трымала літаратурны салон у маёнтку мужа Гарадзілава на Маладзечыншчыне, збірала мастацкую калекцыю, бібліятэку. У 1850-я гасцямі яе літаратурнага салону былі Уладзіслаў Сыракомля, Станіслаў Манюшка, Эдвард Жалігоўскі, Уладзіслаў Міцкевіч (сын Адама Міцкевіча).
Як паэтка Габрыэля Пузыня вядомая з 12-гадовага ўзросту. Выдала некалькі зборнікаў вершаў, пісала апавяданні, фельетоны, камедыі.
У канцы жыцця на падставе дзённіка, які вяла з юначых гадоў, уласнай перапіскі і дакументаў напісала ўспаміны “Мая памяць”, даведзеныя да 1867 года. Рукапіс, багата ілюстраваны малюнкамі, літаграфіямі і фотаздымкамі, уяўляў панараму жыцця ўсіх слаёў грамадства паўночна-заходняй Беларусі і Вільні, змяшчаў каштоўную інфармацыю пра мастацкае жыццё края. У ім шмат звестак пра сем’і Сапегаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх, Тызенгаўзаў, Вайніловічаў, маёнтак Дабраўляны і Дабраўлянскую збраёўню, Паставы, Дзярэчын, Віленскі ўніверсітэт, вайну 1812 года, Лістападаўскае паўстанне 1830-1831 гг.
На лекцыі пазнаёмімся з радаводам і гісторыяй сям’і Габрыэлі Пузыні, а таксама пагаворым пра яе шлюб і творчы асяродак, што віраваў побач з ёю.
Шчыра запрашаем у Літаратурны!
Час:
06.10.2026, 19:00.
Кошт білетаў:
8
рублёў
.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.