Назад к событиям
Лекцыя Ганны Сілівончык «Сямейнае выхаванне дзяцей у традыцыйнай беларускай культуры»
Тыдзень бацькоўскай любові – добрая нагода пазнаёміцца з традыцыямі сямейнага побыту і ладу нашых продкаў. Запрашаем у Літаратурны на лекцыю Ганны Сілівончык “Сямейнае выхаванне дзяцей у традыцыйнай беларускай культуры”.
У лекцыі будуць разглядацца традыцыі гадавання дзяцей у вясковай культуры ад моманту нараджэння і да дарослага ўзросту, сямейныя ўзаемаадносіны дзяцей з іншымі членамі сям'і, матэрыяльны і нематэрыяльны свет дзяцінства.
Запрашаем усіх аматараў традыцыйнай культуры і тых, хто толькі пачынае цікавіцца і захапляцца гэтай тэмай.
Лекцыя пройдзе
15 кастрычніка ў 19:00.
Уваходны квіток:
8 рублёў.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.