Назад к новостям
«Археалагічныя знаходкі з тэрыторыі Верхняга замка ў Полацку (па матэрыялах даследаванняў 2019–2022 гг.)»
Верхні замак у Полацку — адно з самых любімых месцаў як у палачан, так і гасцей горада. Шмат хто любіць прыйсці да Сафійскага сабора і палюбавацца краявідамі Дзвіны або прыпомніць, як даводзілася лекавацца ў мясцовай бальніцы, што яшчэ не так даўно размяшчалася паблізу. Але нямногія ведаюць гісторыю гэтага месца.
Выстава
«Археалагічныя знаходкі з тэрыторыі Верхняга замка ў Полацку (па матэрыялах даследаванняў 2019–2022 гг.)
» дазваляе больш поўна зразумець жыццё мясцовых жыхароў з канца Х да пачатку ХХ стагоддзя. У вітрынах прадстаўлены артэфакты, якія адлюстроўваюць функцыі Верхняга замка ў розныя часы: культавую, адукацыйную, адміністрацыйную, гандлёвую і абарончую. Мясцовыя жыхары шырока карысталіся прыладамі працы і рэчамі штодзённага побыту, упрыгожваннямі і настольнымі гульнямі ды інш. Знаходкі, якія акрэсліваюць дадзеныя сферы жыцця чалавека, знойдзены падчас археалагічных даследаванняў пад кіраўніцтвам
І. У. Магалінскага
ў 2019—2022 гадах.
Калі ласка, запрашаем наведаць!