Назад к событиям
Аўтарская лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу»
Это мероприятие уже состоялось.
Лекция / Встреча 21 Июнь 2026 14:00

Аўтарская лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу»

У 2026 годзе мы адзначаем 40 год з дня першага выхаду на экран кінастужкі “Знак бяды”. Пра тое, як нараджаўся фільм, мы даведаемся на аўтарскай лекцыі Змітра Юркевіча і Ірыны Князевай у межах штогадовай музейнай акцыі “Быкаўскія дні”. Па сваёй трагічнасці і насычанасці дзеяння аповесць “Знак бяды” лічыцца самым антываенным творам Васіля Быкава. Адным з першых чытачоў рукапіса аповесці стаў Міхаіл Пташук. Рэжысёр убачыў у творы лёс сваёй маці, сваёй сям’і. З гэтага моманту і пачынаецца адлік у гісторыі стварэння знакавага фільма Міхаіла Пташука, які пазней будзе прызнаны ці не самым важным у гісторыі беларускага кінематографа. І не толькі беларускага, бо ён трывала займае адну з пазіцый у топ-10 лепшых фільмаў пра вайну. Час: 21/06/2026, 14:00. Кошт: 10 руб. Тэл. +375 29 811 21 85. Адрас: а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62 ( Філіял "Музей-дача Васіля Быкава" ).
Когда
Воскресенье, 21 Июнь 2026
14:00
Где Карта
Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»
Литературный музей Максима Богдановича (г. Минск, ул. Богдановича, 7а);
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only