Назад к событиям
Выстава аўтарскіх сцэнічных касцюмаў «ЗВАНЫ» Наталлі Смаляк
Это мероприятие уже состоялось.
Прочее 29 Май 2026 16:00 Полоцк

Выстава аўтарскіх сцэнічных касцюмаў «ЗВАНЫ» Наталлі Смаляк

29 мая 2026 года ў 16.00 у Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы аўтарскіх сцэнічных касцюмаў «ЗВАНЫ» Наталлі Смаляк , што з'яўляецца працягам мерапрыемстваў, прымеркаваных да 30-годдзя творчай дзейнасці мастака. Наталля Віктараўна Смаляк – мастак па касцюме і мастацкім тэкстылі. У 1995 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава, у 2000 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Член Беларускага саюза мастакоў з 2003 года. Выстава «Званы» прадстаўляе на суд гледача больш за 20 мастацкіх твораў, сярод якіх аўтарскія сцэнічныя касцюмы, аўтарскі мастацкі тэкстыль, дэкаратыўныя пано, а таксама эскізы і фатаграфіі аўтарскіх сцэнічных касцюмаў і сцэнічных касцюмаў, выкананых па эскізах мастака для розных творчых калектываў. Выстава «Званы» будзе працаваць ў Мастацкай галерэі г. Полацка з 29 мая па 28 чэрвеня 2026 года.
Когда
Пятница, 29 Май 2026
16:00
Где Карта
Художественная галерея
Полоцк
Беларусь, Витебская область, г. Полоцк, ул. Стрелецкая, 4A-4
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only