Назад к новостям
Выстава аўтарскага тэкстылю Надзеі Манцэвіч «Батанічны эстамп»
Выстава аўтарскага тэкстылю віцебскай мастачкі
Надзеі Манцэвіч
адкрываецца ў Мастацкай галерэі г. Полацка 16 мая ў 18 гадзін, у рамках правядзення
Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў — 2026».
Экспазіцыя выставы складаецца з аўтарскага тэкстылю, выкананага ў тэхніцы экапрынта. Гэта ўзоры з кветкамі, лісцем і галінкамі. Мастак-«батанік» павінен не толькі віртуозна валодаць рознымі тэхнічнымі прыёмамі, але і ўмець перадаць у малюнку захапленне разнастайнымі прыроднымі формамі.
Надзея Манцэвіч захапляецца тэхнікай экапрынта ўжо некалькі гадоў і мае шмат прыхільнікаў і паслядоўнікаў. Мастачка займаецца стварэннем аўтарскага адзення і аксесуараў з лёну: сукенак, хустак, шалікаў, палантынаў. Яна не проста шые сукенку, а стварае вобраз, ужываючы мноства тэхнік дэкарыравання тканіны, выкарыстоўвае пераважна ручное фарбаванне натуральнымі фарбавальнікамі.
Тэхніка экапрынта можа ўжывацца не толькі у вопратцы. Хатні тэкстыль – яшчэ адзін выдатны спосаб скарыстаць батанічныя прынты. Шторы, дэкаратыўныя падушкі, посцілкі, дыванкі — любая дэталь будзе вытанчана глядзецца ў такой расфарбоўцы і ідэальна падтрымае трэнд батанікі ў афармленні дома.
Выстава працуе з 16.05
па 28.06.2026 г.