Назад к событиям
Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава
У дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава запрашаем наведаць Музей-дачу ў Ждановічах. У рамках традыцыйнай акцыі
«Быкаўскія дні»
куратар музея Ірына Князева правядзе аўтарскую экскурсію па лецішчы пісьменніка.
Гэта магчымасць не толькі пазнаёміцца з музейнай экспазіцыяй, але і адчуць атмасферу месца, дзе Васіль Быкаў жыў, працаваў, адпачываў і прымаў блізкіх людзей.
У праграме:
куратарская экскурсія па музеі-дачы, дзе кожны экспанат захоўвае памяць пра жыццё і творчы шлях пісьменніка;
размова пра асобу і творчасць Васіля Быкава, яго ролю ў беларускай літаратуры і культуры;
памятныя сувеніры для ўдзельнікаў сустрэчы.
Час: 19 чэрвеня 2026 года, 14:00.
Кошт: 10 рублёў.
Папярэдні запіс па тэлефоне: +375 29 811 21 85.
Адрас: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.