Назад к событиям
Прэзентацыя выставы «Музей — гэта мы!», прысвечанай 45-годдзю музея
Это мероприятие уже состоялось.
Прочее 01 Апрель 2026 17:00 Минск

Прэзентацыя выставы «Музей — гэта мы!», прысвечанай 45-годдзю музея

Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачаў сваю дзейнасць 1 красавіка 1981 года. Многія рэчы, звязаныя з паэтам, у гэты час ужо знаходзіліся ў сховішчах іншых устаноў культуры, навукі Беларусі і замежжа. Адпаведна, пошук і збіранне матэрыялаў зрабіліся асноўнымі кірункамі працы. Дзякуючы намаганням супрацоўнікаў і плённаму ўзаемадзеянню са сваякамі, навукоўцамі, пісьменнікамі, аматарамі-энтузіястамі за сваю 45-гадовую гісторыю музейныя фонды папоўніліся самымі разнастайнымі артэфактамі, а сам музей зрабіўся галоўнай установай па захаванні культурнай спадчыны, звязанай з Максімам Багдановічам. У гэтым працэсе нельга пераацаніць ролю фондастваральнікаў, якія цягам больш як чатырох дзесяцігоддзяў папаўнялі музейную скарбніцу – яна на дадзены момант складае больш за 22.000 музейных прадметаў. Кожны, хто спрычыніўся да гэтай пачэснай справы, можа са шчырым сэрцам прамовіць: “Музей – гэта мы!”. Гэта дзясяткі і сотні людзей, сярод якіх вылучаецца пэўная колькасць знакавых імёнаў. У экспазіцыі прадстаўлены: Ніна Ватацы, Анастасія, Аркадзь і Максім Бараховічы, Наталія Кунцэвіч, Мікалай Гразноў, Ніна Дзябольская, Мікалай Лілееў, Віталь Моос, Людвіка Сівіцкая, Міхась Пазнякоў. Завітвайце ў музей, знаёмцеся з цікавымі экспанатамі, магчыма, менавіта вы станеце героем нашай наступнай юбілейнай выставы і з гонарам будзеце распавядаць пра гэта родным і сябрам. Прэзентацыя выставы адбудзецца 1 красавіка а 17-й гадзіне. Запрашаем!
Когда
Среда, 01 Апрель 2026
17:00
Где Карта
Литературный музей Максима Богдановича
Минск
Республика Беларусь, 220029, г. Минск, ул. М. Богдановича, д. 7а
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only