Назад к новостям
Выстава «Адкрытыя таямніцы» (па матэрыялах археалагічных даследаванняў 2015—2024 гг.)
Это видео уже было отправлено.
Прочее 03 Июнь 2026 16:00 Полоцк

Выстава «Адкрытыя таямніцы» (па матэрыялах археалагічных даследаванняў 2015—2024 гг.)

У Мастацкай галерэі г. Полацка 03.06.2026 у 16.00 пачне працаваць выстава «Адкрытыя таямніцы» (па матэрыялах археалагічных даследаванняў 2015–2024 гг.). Выстава прысвечана фрэскаваму жывапісу са страчаных галерэй Спаса-Праабражэнскага храма. Тэрмін «fresco» паходзіць з італьянскай мовы і азначае «свежы». На выставе будуць прадстаўлены фрагменты фрэскавага  жывапісу ХІІ ст., будаўнічыя матэрыялы, з якіх былі ўзведзены галерэі Спаса-Праабражэнскага храма, і калекцыя мінералаў, з якіх рабілі фарбавы пігмент. Пасля разбурэння галерэй, у другой палове XVII – пачатку XVIII ст., фрэскі асыпаліся на зямлю і былі закансерваваны натуральным чынам. Падчас археалагічных работ фрагменты фрэсак былі знойдзены. На сённяшні дзень калекцыя фрэсак налічвае амаль 80 000 фрагментаў. Пры разбурэнні галерэй некаторыя фрэскі інтэр’ера прыбудоў захаваліся на сценах, апынуўшыся звонку на фасадах сучаснага храма, і былі выяўлены толькі падчас апошняй рэстаўрацыі. У экспазіцыю выставы ўвайшлі: будаўнічыя матэрыялы з галерэй Спаса-Праабражэнскага храма (з фондаў  НПГКМЗ); калекцыя мінералаў, фрагменты фрэскавага жывапісу (з фондаў НПГКМЗ); фрагменты фрэскавага жывапісу з галерэй Спаса-Праабражэнскага храма ХІІ ст. (з калекцыі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра); археалагічныя матэрыялы УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай. Такім чынам, выстава будзе складацца з 4 раздзелаў, у якіх будуць прадстаўлены 142 прадметы. На адкрыцці выставы археолаг Аляксей Леанідавіч Коц прачытае лекцыю «Загінуўшыя фрэскі Спаса-Праабражэнскага храма». Час працы выставы: 03.06.2026 – 13.09.2026.
Когда
Среда, 03 Июнь 2026
16:00
Где Карта
Художественная галерея
Полоцк
Беларусь, Витебская область, г. Полоцк, ул. Стрелецкая, 4A-4
Источники museum.by