Назад к событиям
Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы»
Свята сонцазвароту «Купалле ў Азярцы»20 чэрвеня 2026 годаз19.00да22.00Купалле – старажытнае летняе свята ў гонар сонца, найвышэйшага росквіту зямлі і прыроды.У таямнічую купальскую ноч уся вясковая грамада збіралася ля вогнішча, каб спаліць старыя рэчы, павадзіць карагоды і зладзіць вясёлыя гулянні.Менавіта ў купальскую ноч кожны прагнуў адшукаць папараць-кветку і авалодаць усімі ведамі зямлі. А вядзьмаркі і чараўнікі карысталіся магчымасцю ператварыцца на адну ноч у змей, каб нарабіць шкоды людзям.Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае далучыцца да прыгожага і чароўнага летняга свята!Вас чакае:Пляценне вянкоў;Купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;Вогнішча: карагоды, гульні, скокі;Варожбы;Майстар-клас па вывучэнню купальскіх песень;Майстар-клас па традыцыйным танцам пад беларускія народныя інструменты;Майстар-клас па дэкору з травы;Майстар-клас па лялькам з травы;Выступленні фальклорных калектываў.За дадатковую плату можна:- набыць сувеніры ад народных майстроў;- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.Кошт квіткоў:для дарослых – 30,00 руб.;студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 20,00 руб.;для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 15,00 руб.;для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 19.00. Каса працуе з 10:00 да 20:00.Шаноўныя наведвальнікі!Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.Як нас знайсці?Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам«Малінаўка» каляаг. Азярцо.Праездад аўтастанцыi«Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутнае таксі №1111, №1026.Фотогалерея
Когда
Воскресенье, 14 Июнь 2026
Источники 24afisha.by