Назад к новостям
Майстар-клас па купальскіх спевах
ЗАПРАШАЕМ НА МАЙСТАР-КЛАС ПА КУПАЛЬСКІХ СПЕВАХ.
18 чэрвеня а 18-й запрашаем на майстар-клас па беларускіх народных спевах, каб адчуць прыгажосць купальскага часу праз традыцыйныя песні.
Кожны ўдзельнік майстар-класа знойдзе свой голас у народнай манеры і натхніцца традыцыйным спеўным мастацтвам сваёй зямлі.
Падчас занятка прысутных чакаюць дыхальныя і вакальныя практыкаванні, а потым разам развучым і заспяваем традыцыйныя купальскія песні!
Далучыцца можа кожны — занятак разлічаны на любы ўзрост і спеўны досвед!
Майстар-клас будзе весці таленавітая спявачка традыцыйнага стылю Вольга Асташэўская — вакалістка гурта Sol і цымбалістка гурта Анягож.
Дата: 18.06.2026
Час: 18:00
Мінск, Акадэмічная, 5
15р.
Запіс на мерапрыемства абавязковы. Колькасць месцаў абмежаваная.
https://forms.gle/JwRfMYTWTNrbZsfN6