Назад к событиям
НА ГРАНОЙ НЯДЗЕЛІ РУСАЛКІ СЯДЗЕЛІ | Выстава выцінанкі Наталлі Чэрвонцавай і Канстанцыі Герасіменка
Это мероприятие уже состоялось.
Прочее 14 Май 2026 10:00 Заславль

НА ГРАНОЙ НЯДЗЕЛІ РУСАЛКІ СЯДЗЕЛІ | Выстава выцінанкі Наталлі Чэрвонцавай і Канстанцыі Герасіменка

НА ГРАНОЙ НЯДЗЕЛІ РУСАЛКІ СЯДЗЕЛІ Выстава выцінанкі Наталлі Чэрвонцавай і Канстанцыі Герасіменка Крыніца натхнення выставы выцінанак — пераасэнсаванне вобразаў беларускай народнай культуры, наданне сучаснага гучання традыцыйным уяўленням аб пабудове свету і жыцці чалавека. Яе стварылі маці і дачка: Наталля Чэрвонцава і Канстанцыя Герасіменка. Майстэрству выразання з паперы іх вучыла знакамітая Вікторыя Мікітаўна Чэрвонцава. Сумесна з вядомым беларускім графікам Юрыем Паўлавічам Герасіменка-Жызнеўскім яны заклалі асновы маладзечанскай школы выцінанкі. Наталля Чэрвонцава, мастачка і выкладчыца, прысвяціла амаль 30 гадоў даследаванню з’явы выразання з паперы на Беларусі як тэарэтычна, так і праз свае творы. Канстанцыя Герасіменка, мастачка, ілюстратарка, з маленства ўдзельнічала ў святах-конкурсах, прысвечаных развіццю выцінанкі, шырока ўжывае тэхніку выразання з паперы як традыцыйна, так і ў дызайне. Зараз выцінанка з простага ўжытковага мастацтва пераўтвараецца ў сучасную графіку, якая можа адлюстраваць складаныя філасофскія пытанні. Выстава “На граной нядзелі русалкі сядзелі” імкнецца паказаць непарыўную сувязь чалавека з міфічным, з тонкім сусветам, які праходзіў праз свядомасць беларускага народу і пераўтвараўся ў легенды, паданні, спевы, прыказкі і прымаўкі. Русалкі — архетып вельмі шматгранны, але для мастачак ён увасабляе сілу жанчыны, моцную і непрадказальную. Яна не падпарадкоўваецца логіцы і правілам, але дае аднаўленне і росквіт. Праз міфічныя вобразы мастачкі імкнуцца далучыцца да тонкай матэрыі мінулага, усведамляючы, што не магчыма вярнуцца назад у стан еднасці з прыродай, але магчыма стварыць новую магічную рэальнасць праз мастацтва. На выставе прадстаўлены выцінанкі розных гадоў і ілюстрацыі да кнігі “Добрая прыказка як да мяшка прывязка”. Запрашаем у чароўны свет мілагучнага аповеду пра традыцыю беларускай выцінанкі і яе сучаснае перараджэнне ў творчасці Наталлі Чэрвонцавай і Канстанцыі Герасіменка
Когда
Четверг, 14 Май 2026
10:00
Где Карта
Государственное учреждение «Историко-культурный музей-заповедник „Заславль“»
Заславль
ул. Рыночная, 4, 223036, г. Заславль, Минская область, Республика Беларусь Даведкі і запіс на экскурсіі:
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only