Назад к событиям
Рэтраспектыўная выстава «ХАРОШКІ. Жыццё на сцэне», прысвечаная творчасці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харощкі»
Это мероприятие уже состоялось.
Прочее 07 Май 2026 11:00 Минск

Рэтраспектыўная выстава «ХАРОШКІ. Жыццё на сцэне», прысвечаная творчасці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харощкі»

7 мая 2026 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё рэтраспектыўнай выставы «ХАРОШКІ. Жыццё на сцэне», прысвечанай творчасці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «ХАРОШКІ». Больш за паўстагоддзя таму адбылося першае выступленне новага беларускага харэаграфічнага ансамбля. «Бацькі» гэтага калектыву, харэографы Валянціна Гаявая і Мікалай Дудчанка, далі яму імя «Харошкі» у гонар вёскі ў Магілёўскім раёне. Фальклор гэтых мясцін паслужыў падмуркам для першага танца ансамбля – «Гусарыкі». Сёння «Харошкі» – гэта легенда беларускай танцавальнай сцэны, магутны, заслужаны, сталы калектыў, які стварае свой рэпертуар на аснове аўтэнтычнага беларускага фальклору, захапляючы сучасную аўдыторыю народнымі танцамі, спевамі, музыкай, прыгажосцю нацыянальнага касцюма. Гэта не проста канцэртныя нумары, а вялікія тэатралізаваныя праграмы, якія адлюстроўваюць нацыянальныя традыцыі і культуру. За пяцьдзесят з невялікім гадоў гледачы ўбачылі больш за 20 такіх праграм. Сярод іх: «Беларускі фальклор», «Па старонках «Полацкага сшытка», «Тураўская легенда», «Бывай, ХХ стагоддзе!», «Бабруйскія карцінкі», «Беларусы», «Зімачка», «Вясна», «Жураўліны крык», «Ішлі салдацікі дамоў», «Жнiво», «Масленка» і многія іншыя, што вельмі палюбіліся не толькі беларусам, але і людзям з самых розных краін свету. Упершыню ў музейнай прасторы шырокаму гледачу прадстаўлена настолькі маштабная выстава, дзе творчасць Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» разгортваецца ва ўсёй сваёй паўнаце. Рэтраспектыўная выстава «ХАРОШКІ. Жыццё на сцэне» – гэта сінтэз сцэнічнага мастацтва і арт-асяроддзя, які дазволіць кожнаму жадаючаму дакрануцца да магіі танца. На выставе наведвальнікі ўбачаць унікальныя экспанаты: сцэнічныя касцюмы, абутак, аксэсуары, створаныя для канцэртных праграм розных гадоў, эскізы касцюмаў, музычныя інструменты, фотаздымкі, якія адлюстроўваюць гісторыю ансамбля, афішы і праграмкі канцэртаў, узнагароды калектыву, прадметы з асабістых архіваў артыстаў, якія дазволяць зазірнуць за кулісы і даведацца больш пра іх жыццё і працу. Таксама на выставе прадстаўлены экспанаты Дзіцячай студыі ансамбля «Харошкі». Асаблівае месца ў экспазіцыі прысвечана творчаму шляху выдатнага балетмайстра, заснавальніка ансамбля «Харошкі», народнай артысткі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Гаявой Валянціны Іванаўны, якая ў гэтым годзе адзначыць яркую юбілейную дату. Выстава дазволіць пагрузіцца ў гісторыю калектыву, зразумець эвалюцыю ансамбля праз прызму жыцця і творчасці яго стваральніка. Аўтарскія карціны, эскізы сцэнічных касцюмаў Аляксея Гаявога – мастака па касцюмах і мастака-пастаноўшчыка ансамбля «Харошкі» – дазволяць прасачыць, як асабісты мастацкі стыль станавіўся часткай вялікай творчай з’явы. Мастак увесь час эксперыментуе з матэрыяламі, колерамі і формамі, каб стварыць канцэпцыю, кампазіцыю і, нарэшце, унікальную візуальную выяву, якая будзе працаваць у адзінстве з музыкай і рухам. Выстава «ХАРОШКІ. Жыццё на сцэне» стане сапраўдным адкрыццём для аматараў мастацтва, прафесіяналаў харэаграфіі і ўсіх, хто цікавіцца культурай і гісторыяй танца, а таксама дазволіць гледачам глыбей зразумець спадчыну легендарнага ансамбля. Экспазіцыя арганізавана пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Выстава працягне сваю работу па 26 ліпеня 2026 года г. Мінск, вул. Герцэна, 2а серада – нядзеля, 11.00 – 19.00 (017) 342 24 26; (017) 354 26 57 minskmuseum.by Уваходны білет на выставу: 7,00 руб. – для дарослых 5,00 руб. – для студэнтаў 3,50 руб. – для школьнікаў
Когда
Четверг, 07 Май 2026
11:00
Где Карта
Арт-гостиная «Высокае мѣста»
Минск
220030 г. Минск, ул. Герцена, 2а
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only