Назад к новостям
Выстава «Бягуць ручаі вясны» да 100-годдзя з дня нараджэння мастака Барыса Аракчэева
Выстава жывапісу з лірычнай назвай
«Бягуць ручаі вясны»
прымеркавана
да 100-годдзя з дня нараджэння мастака Барыса Аракчэева
і стаіць у шэрагу шматлікіх святочных выстаў, прысвечаных гэтай даце.
Партрыярху беларускага жывапісу, пачынальніку нашай мастацкай дынастыі, Барысу Уладзіміравічу Аракчэеву 19 красавіка 2026 года споўнілася 100 год. Сям’я мастака падрыхтавала шэраг выстаў і мерапрыемстваў да юбілейнай даты. Назва выставы «Бягуць ручаі вясны» невыпадковая і паўтарае назву адной з карцін, бо Барыс Уладзіміравіч нарадзіўся ўвесну, калі зіма яшчэ спрачаецца з вясной і не хоча сыходзіць з беларускай зямлі. Але ўсё ж надыходзіць май з квітнеючымі яблыневымі садамі і бэзавым разнаквеццем. Выстава адкрыецца ў Мастацкай галерэі горада Полацка 29 мая 2026 г. у 16.00. Шчыра запрашаем наведаць выставу майстра!