Назад к событиям
Віртуальная выстава «Паэзія акварэлі Генадзя Шутава»
Это мероприятие уже состоялось.
Прочее 18 Июль 2025 14:00 Полоцк

Віртуальная выстава «Паэзія акварэлі Генадзя Шутава»

Імя віцебскага мастака Генадзя Шутава добра вядома ў мастацкім асяроддзі. Ураджэнец г. Запарожжа, выпускнік Віцебскага мастацка-графічнага педвучылішча і Маскоўскага паліграфічнага інстытута, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь — ён пакінуў багатую творчую спадчыну. Калі чуеш імя гэтага мастака, перад вачыма адразу паўстаюць выкананыя ў непаўторнай аўтарскай манеры акварэлі, якія адрозніваюцца завершанасцю кампазіцыі, вытанчаным каларыстычным рашэннем. Дзякуючы таленту Генадзя Шутава самыя звыклыя рэчы — засушаныя кветкі, разнастайны па форме і прызначэнні посуд, ключы, рэшткі драўляных пабудоў, чорна-белыя фотаздымкі, абрыўкі газет і часопісаў — набывалі новае гучанне. 18 ліпеня Генадзю Шутаву споўнілася б 86 гадоў… Да гэтай даты супрацоўнікі Мастацкай галерэі г. Полацка падрыхтавалі віртуальную выставу. Пазнаёміцца з творчай спадчынай вядомага акварэліста магчыма ў спецыяльным раздзеле .
Когда
Пятница, 18 Июль 2025
14:00
Где Карта
Художественная галерея
Полоцк
Беларусь, Витебская область, г. Полоцк, ул. Стрелецкая, 4A-4
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only