Назад к событиям
Віртуальная выстава «Шматграннасць таленту Віктара Лук’янава»
Это мероприятие уже состоялось.
Прочее 21 Октябрь 2025 18:00 Полоцк

Віртуальная выстава «Шматграннасць таленту Віктара Лук’янава»

Віктар Лук’янаў — унікальны мастак, які праз усё жыццё пранёс любоў да мастацтва. Ён напісаў безліч акварэляў, выканаў шэраг адметных манументальных работ і ў кожнай з іх гучыць любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, прыгажосці. Лірычныя пейзажы, кампазіцыі з кветкамі, партрэты родных, вітражы і чаканка — творы мастака, якія і сёння захоўваюць цеплыню яго душы і нараджаюць светлыя пачуцці. Чалавек, улюбёны ў сваю справу, шчыры патрыёт сваёй зямлі, ён пакінуў значны след у культурным жыцці Віцебскага рэгіёна. Год назад Віктар Міхайлавіч завяршыў свой зямны шлях. Але памяць пра яго жыве ў нашых сэрцах. Каб дакрануцца да шматграннасці таленту Віктара Лук’янава, супрацоўнікі Мастацкай галерэі г. Полацка падрыхтавалі віртуальную выставу. Пазнаёміцца з творчасцю таленавітага акварэліста, аўтара манументальных работ магчыма ў спецыяльным раздзеле .
Когда
Вторник, 21 Октябрь 2025
18:00
Где Карта
Художественная галерея
Полоцк
Беларусь, Витебская область, г. Полоцк, ул. Стрелецкая, 4A-4
Источники museum.by