Назад к событиям
Перасоўная выстава “Зямля Урала – калыска натхнення: літаратурныя галасы Башкартастана”
18 чэрвеня 2026 года ў Дзяржаўным музея гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё перасоўнай выставы, прысвечанай багатай літаратурнай спадчыне Башкартастана і сяброўскім сувязям паміж Беларуссю і Башкірыяй. Выстава прадастаўлена Нацыянальным літаратурным музеем Рэспублікі Башкартастан. Гэта падзея стане сапраўдным падарункам для ўсіх аматараў мастацкага слова і тых, хто цікавіцца культурным дыялогам паміж народамі.
Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход на адкрыццё вольны.
Экспазіцыя пад назвай «Зямля Урала
–
калыска натхнення: літаратурныя галасы Башкартастана» запрашае наведвальнікаў у захапляльнае падарожжа па старонках башкірскай літаратуры, раскрываючы яе шматграннасць і глыбіню.
Выстава падзелена на сем тэматычных зон, кожная з якіх адкрывае гэты багаты свет з новага боку:
• «Галасы продкаў: вытокі башкірскай славеснасці»
–
пагрузіць вас у свет старажытных паданняў і эпасаў, якія заклалі падмурак нацыянальнай літаратуры.
• «Спадчына залатога веку: башкірскія пісьменнікі-асветнікі» – пазнаёміць з творчасцю выдатных дзеячаў, чые творы сталі важнымі вехамі ў развіцці башкірскай культуры.
• «Башкірская літаратура: ад ХХ стагоддзя да ХХІ» – прасочыць эвалюцыю літаратурнага працэсу, прадставіўшы ключавых аўтараў і асноўныя напрамкі апошніх стагоддзяў.
• «Літаратурны Урал: натхненне зямлі» – пакажа, як прыгажосць і самабытнасць уральскай прыроды знаходзілі адлюстраванне ў творах башкірскіх пісьменнікаў.
• «Літаратурнае сяброўства: Беларусь і Башкірыя» – падкрэсліць гістарычна сфарміраваныя цесныя сувязі і ўзаемнае ўзбагачэнне літаратурных традыцый дзвюх рэспублік.
• «Пяро і подзвіг» – раскажа пра пісьменнікаў, чыя творчасць непарыўна звязана з гераічнымі старонкамі гісторыі і абаронай Айчыны.
• «Мост праз час» – стане сімвалам пераемнасці пакаленняў і нязменнай каштоўнасці літаратурнай спадчыны.
Выстава дае магчымасць пачуць галасы тых, хто сваім талентам і працай узбагаціў сусветную культуру, адчуць дух Башкартастана і ацаніць тую асаблівую сувязь, якая аб’ядноўвае народы праз мастацтва слова.
Шчыра запрашаем усіх жадаючых!
Выстава будзе працаваць да 12 ліпеня 2026 года.
Тэл. +375 17 395 44 47.