Назад к новостям
Выстава «Васіль Вітка. Выбранае» (да 115-годдзя пісьменніка)
З 16 мая ў Музеі беларускага кнігадрукавання пачынае працаваць выстава «Васіль Вітка. Выбранае», якая прысвечана 115-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, перакладчыка, педагога, празаіка, драматурга, публіцыста Васіля Віткі.
Шырокаму чытачу Васіль Вітка (сапраўднае імя — Цімафей Васільевіч Крысько) вядомы перш за ўсё як дзіцячы пісьменнік. Многія ў дзяцінстве чыталі яго вершы, вершаваныя казкі, гарталі старонкі часопіса «Вясёлка», галоўным рэдактарам якога быў Васіль Вітка. У экспазіцыі выставы прадстаўлены зборнікі паэзіі, кнігі і часопісы для дзяцей, артыкулы як пра пісьменніка, так і яго аўтарства, пераклады яго твораў на замежныя мовы і твораў замежных аўтараў у яго перакладзе, газеты і часопісы з фондаў НПГКМЗ.