Назад к событиям
Выстава жывапісу народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва «ТВАЁ ІМЯ – ЖАНЧЫНА», прысвечаная Году беларускай жанчыны і Міжнароднаму жаночаму дню
Это мероприятие уже состоялось.
Прочее 07 Март 2026 11:00 Минск

Выстава жывапісу народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва «ТВАЁ ІМЯ – ЖАНЧЫНА», прысвечаная Году беларускай жанчыны і Міжнароднаму жаночаму дню

З 7 сакавіка 2026 года ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва пачне працаваць выстава жывапісу народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва «ТВАЁ ІМЯ – ЖАНЧЫНА», прысвечаная Году беларускай жанчыны і Міжнароднаму жаночаму дню. Напярэдадні самага прыгожага вясновага свята ў Год беларускай жанчыны, Галерэя мастацтваў Леаніда Шчамялёва запрашае на выставу «Тваё імя – Жанчына», якая размясцілася ў залах асноўнай экспазіцыі. Партрэт – асаблівы жанр у творчасці мастака, а жаночы партрэт – асобны сусвет, сатканы з цудоўных вобразаў. З пяшчотай, павагай, удзячнасцю і безумоўным каханнем Л.Д. Шчамялёў ствараў партрэты жанчын, якія займалі ў яго жыцці, бадай, галоўнае месца. Маці, жонка, тры прыгожыя дачкі былі вялікай, неад’емнай часткай жыцця мастака, яго чароўным садам, дзе можна знайсці адпачынак, пакой, радасць і прыгажосць. Толькі творчасць магла паспаборнічаць з імі за ўвагу Майстра. Адным з акцэнтных у экспазіцыі з’яўляецца партрэт маці мастака Агаф’і Венедзіктаўны «Прысвячэнне маці» (1992 г.), у якім адчуваюцца пяшчота, смутак, спачуванне і настальгічныя ноткі. Агаф’я Венедзіктаўна па прафесіі была швачка. Менавіта за звыклым заняткам мы бачым яшчэ маладую, але вельмі стомленую жанчыну, якая зімовым вечарам, пры свеце газавай лямпы страчыць бясконцае палатно. І здаецца зусім неверагодным для таго часу букет руж у разгар зімы на простым працоўным стале, нібыта праз доўгія-доўгія гады працягнулася сыноўняя рука і паднесла маці кветкі ў знак бясконцай любові, удзячнасці і павагі. Назіраючы за тым, як адна за адной падрастаюць яго дачкі, Леанід Дзмітрыевіч зрабіў неверагодную колькасць накідаў, замалёвак, якія пераўтварыліся потым у жывыя характарныя партрэты. З іх глядзяць на нас спачатку маленькія дзяўчынкі, потым дзяўчыны, потым прыгожыя квітнеючыя жанчыны. Маргарыта, Людміла і Анастасія – невычэрпныя крыніцы бацькоўскага натхнення. Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў не раз казаў аб тым, што гатовы слова ў слова паўтарыць маналог, з якім Марк Шагал звяртаўся да жонкі Бэлы. Слова ў слова для сваёй жонкі Святланы: «Яе маўчанне – маё, яе вочы – мае. Нібыта яна ведае ўсё аб маім дзяцінстве, маёй сучаснасці, маёй будучыні, нібыта яна бачыць мяне наскрозь; нібыта яна заўсёды прыглядала за мной, дзесці побач са мной, хоць я ўбачыў яе ў самы першы раз. Я ведаў, што гэта яна, мая жонка». А яшчэ яна верны сябар, надзейны тыл і самая любімая мадэль, захапляцца якой мастак не пераставаў ніколі. І няхай пралятаюць гады і цэлыя стагоддзі, бясконца адны пакаленні змяняюць другія, узнімаюцца на новыя вяршыні шалёныя віткі цывілізацыі, ніколі не перастане рухацца па палатну пэндзаль мастака, пакідаючы на ім адлюстраванне мілых сэрцу жаночых твараў. Уваход на выставу – па квітку на пастаянную экспазіцыю «Леанід Шчамялёў – люстэрка эпохі». Галерэя мастацтваў Леаніда Шчамялёва г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10 серада – нядзеля, 11:00 – 19:00 (017) 342 24 26; minskmuseum.by Уваходны квіток на выставу: 8,00 руб. – для дарослых 6,00 руб. – для студэнтаў 4,00 руб. – для школьнікаў
Когда
Суббота, 07 Март 2026
11:00
Где Карта
Галерея искусств Леонида Щемелёва
Минск
220030 г. Минск, ул. Революционная, 10
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only