返回活动
Музейная акцыя да 1 верасня «Зорны старт»
此活动已结束。
电影放映 01 九月 2026 11:00 Minsk

Музейная акцыя да 1 верасня «Зорны старт»

Музейная акцыя да 1 верасня «Зорны старт»

Пачатак школьнага жыцця — гэта асаблівы час, калі кожнае дзіця гатова да новых адкрыццяў. Музей Максіма Багдановіча прапануе з 1 па 31 верасня музейную акцыю «Зорны старт», якая мусіць паказаць дзецям, што мова, літаратура і гісторыя — гэта не сумныя параграфы з падручнікаў, а жывы, поўны загадак свет. На гэты час залы музея ператворацца ў сапраўдныя лабараторыі і інтэрактыўныя пляцоўкі. Што вас чакае: КВІЗ "Партфель гімназіста", 2-6 кл. (5 руб.) Інтэрактыўная праграма "Музейныя раскопкі", 2-4 кл. (5 руб.) Квэст "Музейны алфавіт", 4-7 кл. (8 руб.) Школьны квэст, 4-9 кл. (8 руб.) Квэст "Літаратурны", 10-11 кл. (8 руб ) Інтэрактыўная праграма "Музейны варушняк", 7-11 кл. (5 руб.) КВІЗ "Эрудыт-батл", 10-11 кл. (5 руб.) Не абыдзецца без прыемных бонусаў - у тым ліку кошыка з прадказаннямі "Шчаслівы білет", "Зорнай фотазоны" і Дошкі з пажаданннямі. Пачніце новы навучальны год яскрава - стварайце сваю асабістую зорную гісторыю! Запіс для класаў і асобных груп (бацькі і дзеці ад 10 чалавек) па тэлефоне+375 17 355 22 95 Чакаем вас па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а
时间
星期二, 01 九月 2026
11:00
地点 地图
Maksim Bogdanovich Literary Museum
Minsk
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
信息来源 museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only