返回活动
Імпрэза да Дня горада «Мінск народных»
此活动已结束。
讲座 / 演讲 12 九月 2026 17:00

Імпрэза да Дня горада «Мінск народных»

Імпрэза да Дня горада «Мінск народных»

Гісторыя нашай сталіцы налічвае больш, чым тысячагадовую гісторыю. Чые толькі шляхі не праходзілі праз Менск-Мінск, безліч слядоў выбітных і шэраговых, таленавітых і неардынарных асоб засталіся на вулках горада. У святочны дзень, 12 верасня, запрашаем прайсціся па мясцінах народных пісьменнікаў і паэтаў. Сто і адзін год таму ганаровае званне атрымаў першы народны паэт – Янка Купала. І роўна стагоддзе мінула, як народным паэтам стаў Якуб Колас. Пазней у гэтым пачэсным шэрагу з’явіцца яшчэ амаль два дзесяткі імёнаў: Янка Брыль, Іван Чыгрынаў, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў… На імпрэзе мы пазнаёмімся з цікавымі мясцінамі, звязанымі з сустрэчамі і знакавымі падзеямі ў жыцці літаратараў. А таксама кожны жадаючы атрымае магчымасць працягнуць віртуальную вандроўку ўжо ў рэальнасці, атрымаўшы адмысловае заданне ад Літаратурнага музея. Падрабязней на сустрэчы. Запрашаем! Час: 12 верасня, 17:00 . Уваходны квіток: 8 рублёў . Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21. Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
时间
星期六, 12 九月 2026
17:00
地点 地图
State Museum of Belarusian Literature History
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
信息来源 museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only