返回活动
Выстава Сяргея Данілава «Тонкі флёр акварэлі»
此活动已结束。
展览 10 九月 2026 16:00 Polotsk

Выстава Сяргея Данілава «Тонкі флёр акварэлі»

Выстава Сяргея Данілава «Тонкі флёр акварэлі»

У Мастацкай галерэі Полацка працягваецца шэраг юбілейных выстаў: адкрываецца выстава «Тонкі флёр акварэлі» , прысвечаная 50-годдзю Сяргея Данілава . Аўтар — жыхар Наваполацка, выкладчык Полацкай дзіцячай мастацкай школы і майстар, які працуе ў двух розных накірунках: у апрацоўцы металу і акварэльным жывапісе. На выставе прадстаўлены пераважна пейзажы, натхнёныя падарожжамі мастака па Беларусі, Грузіі і Расіі. Манументальнасць рускіх сабораў, самабытнасць беларускай архітэктуры і жывапіснасць грузінскага ландшафту натхняе Сяргея Данілава на стварэнне новых разнапланавых акварэляў. У экспазіцыю таксама ўвайшлі некалькі вырабаў з металу, стварэнне якіх патрабуе шмат сіл і часу. Мастацкая праца з металам, стварэнне ювелірных упрыгожанняў і дэкаратыўных вырабаў на многія гады стала полем творчай дзейнасці Сяргея Данілава. Запрашаем усіх аматараў мастацтва адчуць светлую і лірычную атмасферу выставы, урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 10 верасня ў 16.00 .
时间
星期四, 10 九月 2026
16:00
地点 地图
Art Gallery
Polotsk
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
信息来源 museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only