Powrót do wydarzeń
Інтэрактыўная праграма «Старая Беларусь»
Інтэрактыўная праграма «Старая Беларусь»
Старая Беларусь, якая яна? Прыцягальна-таямнічая, у якой, здаецца, жыве сам міф... Максім Багдановіч захапляўся гісторыяй сваёй радзімы і прысвяціў ёй у зборніку "Вянок" аднайменны раздзел вершаў. Факт і фантазія цесна перапляліся ў гэтай нізцы. І наш музей прапануе вам пагрузіцца ў такую, амаль што казачную, атмасферу падчас інтэрактыўнай праграмы.
У праграме:
Міні-экскурсія;
Квэст па прасторах экспазіцыі;
Чароўны майстар-клас па візуальнай паэзіі.
Максім Багдановіч, беларуская гісторыя, выдатная паэзія і цудоўны настрой - вось што чакае вас у гэты выходны дзень у нашым музеі.
Уваход - 10 рублёў.
Даведкі і запіс па тэлефоне +375173552295
Чакаем вас па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а