Powrót do wydarzeń
Музычны Мінск
To wydarzenie już się odbyło.
Koncert 03 Listopad 2026 18:00

Музычны Мінск

Музычны Мінск

Мінск, безумоўна, музычны горад. Каб адчуць музычны каларыт нашай сталіцы, запрашаем вас на канцэрт-экскурсію. Пад час гэтага тэматычнага шпацыру вы дазнаецесь і пачуеце, аб чым спяваюць куранты на вежы гарадской Ратушы, даведаецеся аб галоўных славутасцях і выдатных музычных мясцінах Мінска. Некаторыя з вас ведаюць, што ў сталіцы ёсць вуліцы і ўстановы, названыя ў гонар выбітных кампазітараў, знакамітых музыкантаў і іншых дзеячаў культуры. Чаму мінавіта тыя ці іншыя прозвішчы ўвекавечаныя, распавядае аўтар праграмы і музыказнаўца Дар'я Вітко. А музычным падарункам стануць упадабаныя інструментальныя кампазіцыі і песні Ігара Лучанка, Ігара Паліводы, Сымона Рак-Міхайлоўскага, Яўгена Глебава і іншых знакамітых кампазітараў, лёс якіх быў звязаны з Мінскам. У праграму таксама ўключана старажытная музыка, якая гучала ў мінулых стагоддзях, як у гасцёўнях, так і ў канцэртных залах беларускіх гарадоў, у тым ліку ў Мінску. Выканаўцы: – лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў Галіна Сакольнік, Ганна Янкоўская, Алёна Ніканчук-Варанцова, Фёдар Чарэнка, Святлана Еўтух, Іван Кручко, Наталля Змітровіч,, Таццяна Лясун, Сяргей Вайніцкі. Аўтар і вядучая праграммы - музыказнаўца Дар'я Вітко. 3 лістапада а 18:00 15 рублёў Акадэмічная, 5
Kiedy
Wtorek, 03 Listopad 2026
18:00
Gdzie Mapa
Yakub Kolas Literary Memorial Museum
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
Źródła museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only