Powrót do wydarzeń
Выстава «Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных»
To wydarzenie już się odbyło.
Wystawa 28 Październik 2026 10:00

Выстава «Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных»

Выстава «Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных»

Шчэ не ваш, фіялкі, час! З поўначы вятрыска вее І на полі снег бялее, Сонца свеціць, ды не грэе, Шчэ зіма. Шкада мне вас! Вы не ў лесе гэты раз, Праз вакно на свет зірнулі, Вы цяпло вясны адчулі. Як жа вас тут падманулі: Вы ў няволі – шкода вас! Мне затое бачыць вас – Нібы слухаць спеў птушыны, Пах адчуўшы ваш адзіны, Знаць вясеннія ўспаміны. Я вітаю, кветкі, вас! Для каго йдзе хутка час І пара не веснавая, А ўжо восень набягае, Хто цану былому знае, Той заўсёды любіць вас! Габрыэля Пузына “Фіялкі зімою” 28 кастрычніка ў Літаратурным распачынае працу выстава “Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных” . Экспазіцыя прысвечана літаратуры апошняй трэці ХVIII-першай паловы ХІХ стст., прадстаўленай праз творчасць жанчын-літаратарак эпохі Асветніцтва. Жанчыны-пісьменніцы або грамадскія дзяячкі ў гэты перыяд успрымаліся даволі неадназначна, асабліва, калі яны не вылучаліся арыстакратычным паходжаннем. Таму імёнаў літаратарак, мастачак, якія ў зацішных кутах сядзібаў наважваліся ствараць або марыць пра прафесійную творчую кар'еру, мы сёння ведаем вельмі мала. Іх вершы, паэмы і іншыя творы выходзілі ў перыядычным друку дзякуючы заступніцтву высокіх асобаў: як прыклад, паэма “Шчорсы” Тэафілі Глінскай . Для творчасці была патрэбная сапраўдная мужнасць. Тут паказальны прыклад з Тэкляй Урублеўскай , якая марыла аб кар’еры прафесійнай літаратаркі, але зламала пяро пасля жорсткай крытытчнай рэцэнзіі, напісанай Лявонам Бароўскім. Былі выпадкі і адваротныя. Габрыэля Пузына шмат пісала і друкавала, а таксама трымала свой літаратурны салон. Але яна была арыстакраткай і мела шырокія сацыяльныя і сямейныя сувязі. Тое ж тычылалася і Ганны Мастоўскай , якая паходзіла з Радзівілаў. Напэўна, найбольш вядомая сярод гераінь, прадстаўленых у экспазіцыі, Ганна Цюндзявіцкая . Яе кніга не была творам паэтычным ці празаічным. Гэта быў падручнік па хатняй гаспадарцы, рэч патрэбная і карысная. Таму кніга вытрымала 14 перавыданняў. Асобны тэматычны блок прысвечаны Марыі Чарноўскай – піянерцы беларускай фалькларыстыкі. Выстава створана як падсумаванне праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” – цыкла аўтарскіх лекцый даследчыка, архівіста Змітра Юркевіча . Менавіта дзякуючы гэтаму праекту імёны многіх з гераінь ужо добра вядомыя сябрам музея. Як і на лекцыях, на экспазіцыі з літаратурным працэсам апошняй трэці ХVIII- першай паловы ХІХ стст. мы знаёмімся праз гісторыю сямей, творчых асяродкаў розных куткоў Беларусі, і жыццяпісы літаратарак. Не маючы магчымасці паказаць іх арыгінальныя выданні, якіх няма нават у беларускіх бібліятэках, на выставе мы прадстаўляем кнігі іх сяброў, сучаснікаў, натхняльнікаў, творы іх кола чытання, а таксама літаратуру, у якой ёсць згадкі іх імёнаў, даследванні творчасці ці біяграфіі. Усе капійныя матэрыялы і кніжныя выданні для стварэння экспазіцыі прадастаўленыя музею Змітром Юркевічам. Выстава будзе працаваць па 13 снежня 2026 г. Уваходны квіток: 2,50 руб. – школьнікі, студэнты, 5 руб. – астатнія катэгорыі наведвальнікаў. Экскурсійнае абслугоўванне па папярэдняй замове. Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21. Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Kiedy
Środa, 28 Październik 2026
10:00
Gdzie Mapa
State Museum of Belarusian Literature History
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
Źródła museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only