Powrót do wydarzeń
Гісторыя сівога Мінска: майстар-клас і лекцыя
Гісторыя сівога Мінска: майстар-клас і лекцыя
У лістападзе музей Якуба Коласа запрашае аматараў творчасці, гісторыі і народнай культуры на асаблівую сустрэчу, прысвечаную роднаму гораду.
Прапануем вам спалучыць прыемнае з карысным і пагрузіцца ў атмасферу старажытнага Мінска!
Вас чакае:
Незвычайны майстар-клас па стварэнню ўпрыгожвання для інтэр’ера “Акенца шчасця”. Вы навучыцеся гарманічна спалучаць сухацветы, мініяцюры з пап’е-машэ і рэтра-фотаздымкі Мінска, каб стварыць унікальны аб'ект, які будзе захоўваць гісторыю ў вашым доме.
Пазнавальная лекцыя, прысвечаная нашаму гораду і яго цікавым, а часам і малавядомым фактам.
Агляд дома, у якім жыў і ствараў вялікі паэт Якуб Колас.
Калі: 7 лістапада (07.11)
Час: 14:00
Кошт удзелу: 15 рублёў
Дзе: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Абавязковы папярэдні запіс! Колькасць месцаў абмежаваная.
Запісацца можна па спасылцы:
https://forms.gle/6ZHuPiE38e4JhDYg8
З А П Р А Ш А Е М ! Прыходзьце ствараць прыгажосць і адкрываць Мінск па-новаму.