Powrót do wydarzeń
Сустрэча-сумоўе Ігара Бабкова і Ірыны Дубянецкай «„Дзяды“ Адама Міцкевіча: паэма, архетып, культурны код»
To wydarzenie już się odbyło.
Wykład / Spotkanie 03 Listopad 2026 19:00

Сустрэча-сумоўе Ігара Бабкова і Ірыны Дубянецкай «„Дзяды“ Адама Міцкевіча: паэма, архетып, культурны код»

Сустрэча-сумоўе Ігара Бабкова і Ірыны Дубянецкай «„Дзяды“ Адама Міцкевіча: паэма, архетып, культурны код»

Паэма Адама Міцкевіча “Дзяды” займае цэнтральнае месца ў інтэлектуальнай гісторыі Беларусі XIX стагоддзя. Твор злучае ў адно эпохі, ідэі, культуры, кантэксты: традыцыйная культура беларускай вёскі, шляхецкая культура фальварка, універсітэцкі асяродак Вільні, свецкая культура Варшавы і імперская Пецярбурга. Усё гэта становіцца часткай новай рамантычнай пілігрымкі праз краіны і эпохі, якая адбываецца ў часе гісторыі, на антрапалагічным памежжы жыцця і смерці. 3 лістапада , акурат у той час, калі традыцыйна адзначаюцца восеньскія Дзяды, запрашаем ў Літаратурны на адмысловую сустрэчу. Гэта будзе не проста знаёмства з традыцыяй свята і творам сусветна вядомага паэта. Нас чакае сумоўе двух даследчыкаў, філосафаў, творцаў Ігара Бабкова і Ірыны Дубянецкай . Праз плынь думак, развагаў і сэнсаў мы зможам зірнуць на знакаміты твор Адама Міцкевіча зусім праз іншую прызму і адкрыць яго нанова. Уваходны квіток: 10 рублёў . Час: 3 лістапада, 19:00 . Узрост: 12+. Усіх сардэчна запрашаем! Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21. Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Kiedy
Wtorek, 03 Listopad 2026
19:00
Gdzie Mapa
State Museum of Belarusian Literature History
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
Źródła museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only