Back to events
Зямля, дзе пачаўся мой лёс…
Зямля, дзе пачаўся мой лёс…
26 верасня 2026 г. у 15.00 у музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле Музея гісторыі горада Мінска адбудзецца вечар беларускай музыкі «Зямля, дзе пачаўся мой лёс…» у выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез (сапрана).
Аўтарскі праэкт лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез пранізаны любоўю да роднага краю, пачуццямі, малітвамі і надзеямі народа.
У праграме вечара прагучаць лепшыя вакальныя творы беларускіх кампазітараў XIX–XX стст., кожны з якіх раскрывае асобную грань чалавечых перажыванняў.
Паланэзы і рамансы Міхала Клеафаса Агінскага
«Толькі вам летуценю» «Цёплы успамін», «Пра каляндар»
і іншыя спалучаюць у сабе настальгію і светлую задумлівасць.
«Праснічка» і «Вечаровая песня»
Станіслава Манюшкі напаўняюць цяплынёй і ціхай радасцю. Лірычным вобразам надзеі і мары прагучыць
«Зорка Венера»
Сымона Рак-Міхайлоўскага. Працягваюць праграму рамансы Фларыяна Міладоўскага
«Ты так далёка»
і
«Матыў»
, якія выказваюць пяшчотны сум і тугу па каханні. Светлымі ўспамінамі аб мінулым адрозніваецца твор
«Я ўспамінаю ясныя часы»
Мечыслава Карловіча.
«Скерцына»
Міхася Аладава ўвасабляе жыццярадаснасцю.
Беларускія народныя песні
«Рэчанька», «Калыханка» і «Чорная галка»
характарызуюцца супрацьлеглымі пачуццямі: ад разважлівасці і спакою да драматызму і трывогі.
Асобнае месца ў праграме адведзена твору Яўгена Глебава —
Адажыа з балета «Маленькі прынц»
, якое насычана глыбокай засяроджанасцю і філасофскім разважаннем. Прагучаць і кампазіцыі Юрыя Семянякі —
«Арыя Паўлінкі»
, якая выпраменьвае жыццялюбнасць і маладосць, і
«Зося»
, што зачароўвае лірычным настроем і пераносіць у свет шчырых пачуццяў. Напрыканцы прагучыць
«Мілавіца»
Леаніда Захлеўнага — тэмпераментны гімн прыгажосці і каханню.
Непаўторная атмасфера беларускай музыкі дае магчымасць адпачыць душой і атрымаць асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы, адкрыць для сябе багацце нацыянальнай спадчыны і адчуць сувязь пакаленняў праз вечныя каштоўнасці, увасобленыя ў гэтых мелодыях.
У канцэрце прымаюць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ксенія Андрэева (флейта), Сяргей Вайніцкі (фартэпіяна).
Вядучы – музыказнаўца Дар’я Вітко.
Дадатковая інфармацыя і запіс на мерапрыемства па тэлефоне:
(017) 396 18 86
, праз электроную пошту
[email protected]
, або ў сацыяльных сетках музея ВКонтакте, Facebook і Instagram (/loshytsamuseum).
When
Saturday, 26 September 2026
15:00
Source: museum.by