Back to events
Музычная праграма «Мая Радзіма Беларусь»
Музычная праграма «Мая Радзіма Беларусь»
У Дзень народнага адзінства, 17 верасня 2026 г., у 15.00 у выставачных залах Музея гісторыі горада Мінска ў межах праекта «Музычныя сустрэчы ў музеі» адбудзецца інтэрактыўная праграма «Мая Радзіма Беларусь».
Зусім хутка – 17 верасня – Беларусь адзначыць Дзень народнага адзінства. У гонар свята Музей гісторыі горада Мінска запрашае на інтэрактыўную праграму, галоўнымі героямі якой стануць беларуская музыка і культура.
У выкананні салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі Ганны Янкоўскай, Галіны Сакольнік, Максіма Абраўца і Наталлі Змітровіч прагучаць музычныя творы кампазітараў І. Лучанка, Ю. Семянякі, Л. Захлеўнага, І. Паліводы, Л. Мурашка, старадаўняя беларуская музыка з «Полацкага сшытка», народныя песні і найгрышы.
Асаблівую цікавасць прадставяць інтэрактыўныя элементы, звязаныя з гісторыка-культурнай і прыроднай спадчынай, беларускай мовай, народнымі традыцыямі, музычным фальклорам.
Партыя фартэпіяна – Сяргей Вайніцкі, Алена Лузан.
Партыя баяна – Анатоль Цяльцоў.
Вядучая – музыказнаўца Кацярына Агароднікава.
Дадатковая інфармацыя і запіс на мерапрыемства магчымы па тэлефонах: (017) 270 43 66, у акаўнце праекта «Музычныя сустрэчы ў музеі» у Instagram (@minskmuseum_music).
Выставачныя залы
вуліца Ракаўская, д. 17
(017) 270 43 66
minskmuseum.by
17 верасня (чацвер), 15.00
Уваходны білет (уключае наведванне выстаў «Маё імя Мінск» и «Гастрономическая история Минска. ХХ век» перад пачаткам канцэрта):
20.00 руб. – дарослыя
10.00 руб. – навучэнцы
When
Thursday, 17 September 2026
15:00
Source: museum.by