Back to events
Творчы вечар Людмілы Рублеўскай
Творчы вечар Людмілы Рублеўскай
Ёсць аўтары, каторыя запісваюць гісторыю, а ёсць тыя, хто ажыўляе яе, пераўтвараючы сухія факты ў захапляльныя раманы. Мы запрашаем вас у сапраўднае падарожжа па лабірынтах часу, дзе мінулае сустракаецца з сучаснасцю, а містыка - з рэальнасцю. Правадніком у гэтай чароўнай вандроўцы будзе пісьменніца, журналістка, літаратурны крытык, уладальніца шматлікіх літаратурных прэмій - Людміла Рублеўская.
Вас чакаюць:
інтэрв'ю з пісьменніцай;
жывыя чытанні;
Інтэрактыў з прызамі ад музея;
літаратурныя прадказанні ад аўтаркі.
Творчы вечар адбудзецца 24 верасня а 19 гадзіне.
Квіток каштуе 10 рублёў.
Чакаем вас па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а