Back to events
Броўка вандруе…
Броўка вандруе…
17 верасня 2026 года а 18-й гадзіне
ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца інтэрактыўная лекцыя з паказам музейных прадметаў
“Броўка вандруе…”
.
Пятрусь Броўка за сваё доўгае жыццё пабыў у самых розных кутках свету: як у краінах-суседках, так і ў краінах далёкага замежжа. Паездкі і камандзіроўкі заўсёды былі звязаны з пэўнай місіяй паэта, а пасля наведвання краін пачуцці паэта-падарожніка ўвасабляліся ў яго творчасці.
Падчас лекцыі вы зможаце зірнуць на менш вядомы бок жыцця Петруся Броўкі – яго шматлікія падарожжы па краінах свету: Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, ЗША, Літве, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Узбекістане, Украіне, Чэхаславакіі, Швецыі, Югаславіі. Важным пунктам мерапрыемства стане дэманстрацыя прадметаў з фондаў музея – ад рэчаў, якія П.Броўка браў з сабою ў чамадан, да сувеніраў, прывезеных з гэтых краін.
Лекцыю правядзе
Карына Кушчанка
, старшы навуковы супрацоўнік музея.
Працягласць: 1,5 гадзіны.
Кошт: 15 руб.